• Бэнэдыкт XVІ знаходзіцца з двудзённым візытам у Харватыі
  • 04.06.2011

Папа Рымскі Бэнэдыкт XVІ  знаходзіцца з двудзённым візытам у Харватыі. Мэта візыту пантыфіка на Балканы- удзел у кангрэсе харвацкіх сем’яў, які праходзіць у Загрэбе.  Сёньня  Бэнэдыкт XVІ сустрэнецца з прадстаўнікамі дзяржаўных улад ды сьвету культуры й бізнэсу.Пасьля нядзельнай імшы Бэнэдыкт XVІ будзе маліцца каля магілы Алаізія Стэпінаца, арцыбіскупа Загрэба ў часы Другой сусьветнай вайны. У 1998 годзе падчас візыту папы Яна Паўла ІІ ў Загрэб Стэпінац быў уведзены ў лік бласлаўлёных.

Візыт Бэнэдыкта XVІ супаў з 20-мі ўгодкамі незалежнасьці краіны. На думку аглядальнікаў, гэты візыт можа спрычыніцца да праскарэньня працэсу далучэньня Харватыі да ЭЗ, якая ад 2005 году імкнецца стаць чальцоў супольнасьці. Ватыкан адным зь першых прызнаў незалежнасьць Харватыі ў 1991 годзе.

кр