• Халера атакуе поўдзень Украіны
  • 04.06.2011

У Марыўпалі на поўдні Ўкраіны адзначана ўжо 13 выпадкаў захворваньня халерай. Большасьць хворых спажывала рыбу з Азоўскага мора. У шпіталь трапіў таксама рыбак, які выпадкова  выпіў марскую ваду. Звычайна захворваньні халерай паяўляюцца на Азоўскім моры напрыканцы лета, калі марская вада награваецца да 25 градусаў. Апошні раз эпідэмя халеры ва Ўкраіне была 15 гадоў таму. У выніку хваробай заразілася больш за 1 тысячу чалавек.


кр