• Ізраільскі міністар збайкатавала польскі павільён у Вэнэцыі
  • 04.06.2011

Ізраільскі міністар культуры й спорту Лімар Ліўнат збайкатавала польскі павільён на 54 Міжнародным біеннале ў Вэнэцыі, які адчыніўся сёньня. На гэтай прэстыжнай імпрэзе Польшчу прадстаўляе праект вядомай ізраільскай мастачкі Джаўль Бартані, у якім, між іншым, ёсьць заклік да габрэяў масава вяртацца ў Польшчу. Мастачка, дзяды якой паходзяць зь Беластоку, лічыцца ў Ізраілі асобай са скрайне левымі й антысіяністычнымі поглядамі. У відэапраекце мастачкі, які прэзэнтуецца ў польскім павільёне, палестынскія матывы пераплятаюцца з Галакостам і праявамі антысэмітызму. Наведваючы экспазыцыі іншых краінаў, Лімар Ліўнат дэманстратыўна абмінула польскі павільён. Пры гэтым міністарка скрытыкавала заклік аб вяртаньні 3 мільёнаў габрэяў у Польшчу, які гучыць у адной з частак відэапраекту.


кр