• Сёньня адвакаты аказваюць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі
  • 04.06.2011

Сёньня па ўсёй Польшчы адвакаты аказваюць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі. Гэтая акцыя ладзіцца ўжо пяты раз. Сёлета бясплатныя юрыдычныя паслугі акажуць 880 адвакатаў у 193 польскіх мясцовасьцях. Акцыя накіраваная ў першую чаргу да асобаў, фінасавая сытуацыя якіх не дазваляе карыстацца паслугамі адвакатаў. У офісах акруговых адвакацкіх радаў дзяжураць юрысты, якія дапамогуць наведвальнікам вырашыць некаторыя праблемы, што вынікаюць з адміністрацыйнага ці фінансавага кодэксаў.


кр