• У Эўропе зьніжаецца ўзровень заражэньня кішэчнай палачкай
  • 05.06.2011

Нармалізуецца сытуацыя з распаўсюдам новага штаму бактэріі кішэчнай палачкі, якая стала прычынай сьмерці 18 чалавек. Пра гэта паведамілі ў кіраўніцве ЭЗ, зазначаючы, што хаця аднатавана 200 новых выпадкаў заражэньня, узровень захворваньяў у першыя дні чэрвеня паступова зьніжаецца. На сёньняшні дзень новай бактэрыяй заражана каля 2 тысяч чалавек, перважна ў Нямеччыне. Эпіцэнтар бактэріі пакуль што ня знойдзены. Надалей рэкамэндуецца пазьбягаць спажываньня сырой агародніны невядомага паходжаньня.


кр