Беларусь атрымае крэдыт з антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС. Такое рашэньне прынялі міністры фінансаў чальцоўскіх краін арганізацыі падчас пасяджэньня ў Кіеве.
Агульная сума крэдыту складзе 3 млрд. даляраў ЗША. Пры гэтым 1,2 млрд. будзе выдзелена ў 2011 годзе, а першы транш (800 млн.) павінен паступіць у Беларусь на працягу бліжэйшага тыдня. 800 млн. даляраў паступяць у 2012 годзе, а 1 млрд. — у 2013 годзе.
Паводле віцэ-прэм’ера ды міністра фінансаў Расеі Аляксея Кудрына, крэдыт выдзяляецца на 10 гадоў па плаваючай стаўцы 4,1% гадавых. Кудрын дадаў, што прыватызацыя беларускіх актываў на суму 7,5 млрд. даляраў на працягу трох гадоў засталася адной з умоў выдзяленьня Менску крэдыта.
вс