• Восеньню - крэдыт ад МВФ?
  • 05.06.2011

Беларусь разьлічвае падпісаць пагадненьне аб крэдыце зь Міжнародным валютным фондам восеньню гэтага года, паведаміў міністар фінансаў краіны Андрэй Харкавец.
Паводле яго слоў, Беларусі вельмі патрэбны крэдыт ад МВФ.
Гаворачы аб макраэканамічных умовах выдзяленьня крэдыту МВФ, Харкавец адзначыў, што праграма, якую Менск падпісаў з антыкрызысным фондам ЭўрАзЭС, настолькі комплексная, што яна павінна задаволіць і МВФ.

БелаПАН/вс