• Палякі нэгатыўна ацэньваюць падрыхтоўку да Эўра-2012
  • 06.06.2011

Палякі нэгатыўна ацэньваюць падрыхтоўку краіны да Чэмпіянату Эўропы па футболе, вынікае з апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага сацыялягічным інстытутам “Homo Homini” па замове Польскага радыё. Чэмпіянат пройдзе ў 2012 годзе ў Польшчы ды ва Ўкраіне.
Так, 60% палякаў нэгатыўна ацэньваюць стан падрыхтоўкі краіны да чэмпіянату. 22% рэспандэнтаў лічаць, што за год да спаборніцтваў падрыхтоўка праходзіць нармальна, а 18% апытаных ня мелі акрэсьленай пазыцыі па гэтаму пытаньню. Паводле сацыёлягаў, на меркаваньне палякаў вялікі ўплыў аказалі паведамленьні сродкаў масавай інфармацыі аб праблемах з рэалізацыяй інвэстыцый да чэмпіянату.  

вс