• 9-гадовы амэрыканец - самы малады пілёт паветранага шара
  • 06.06.2011

9-гадовы амэрыканец Бобі Брэдлі пасьпяхова зьдзейсьніў адзіночны палёт на паветраным шары, стаўшыся такім чынам самым юным ў гісторыі паветраплаваньня чалавекам, які самастойна падняўся ў паветра й прызямліўся. Падарожжа працягвалася 26 хвілін і павінна трапіць у Кнігу рэкорда Гінэса.
У рэйсе Бобі для падстрахоўкі суправаджалі на іншых трох шарах дарослыя, у тым ліку прадстаўнікі Фэдэральнага бюро па авіяцыі ЗША.
Бобі Брэдлі ў суправаджэньні дарослых лётае з чатырохгадовага ўзросту. У суме ён правёў у паветры 30 гадзін, і цяпер вырашыў падняцца на шары самастойна.

вс