• Брытанскія верталёты “Аpache” нанесьлі ўрад па аб’ектах у Лібіі
  • 05.06.2011

Брытанскія верталёты “Аpache” нанесьлі ўрад па аб’ектах у Лібіі. Паводле міністэрства абароны Вялікабрытаніі, з паветра зьнішчаны ракетныя ўстаноўкі, зь якіх сілы Муамара Кадафі абстрэльвалі паўстанцаў у раёне горада Брэга. Базай верталётаў зьяўляецца верталётаносец “Ocean” Каралеўскіх ВПС Вялікабрытаніі, які знаходзіцца ў пабярэжжа Афрыкі. Усе машыны пасьля апэрацыі вярнуліся на борт карабля. Апошняй ноччу брытанскія самалёты “Tornado” нанесьлі ўдар па ракетных складах каля сталіцы Лібіі Трыпалі.
Сталіцу лібійскіх паўстанцаў Бэнгазі наведаў міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Ўільям Хэйг. Паводле яго слоў, такім чынам ён хацеў прадэманстраваць падтрымку Нацыянальнай лібійскай радзе, якая, як сказаў міністар, мае мандат на кіраваньне краінай.
Тым часам віцэ-прэм’ер Расеі Сяргей Іваноў назваў дзеяньні NATO ў Лібіі ўмяшальніцтвам у справы іншай краіны. Паводле Іванова, дзяржавы NATO, якія ўдзельнічаюць у лібійскай апэрацыі, выразна падтрымліваюць паўстанцаў, і сваімі дзеяньнямі парушаюць рэзалюцыю Рады Бяьспекі ААН.   

вс