• У Варшаве размаўляюць пра польскую адукацыю
  • 06.06.2011

У Варшаве працягваецца першы Кангрэс польскай адукацыі, падчас якога будзе прадстаўлены „Рапарт пра стан польскай адукацыі”.

Міністар адукацыі Катажына Галь заявіла, што сустрэча зьяўляецца нагодай пазнаёміцца з ацэнкамі розных асяродзьдзяў на тэму апошніх адукацыйных рэформаў у краіне.

Катажына Галь: Дзякуючы дасьледаваньням мы маем сабраныя вынікі розных адукацыйных дзеяньняў за пэрыяд апошніх 10-і гадоў. Гэта вялікая крыніца ведаў, якая дае нам магчымасьць плянаваць чарговыя зьмены на падставе канкрэтных дадзеных і ацэньваць тое, што ў польскай адукацыі адбылося. Трэба размаўляць пра тое, чым мы можам ганарыцца, але таксама й пра тое, што зьяўляецца нашым выклікам.

- лічыць міністар адукацыі Катажына Галь.

Кангрэс польскай адукацыі пачаўся ўчора выступам старшыні Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэка, які пераконваў, што сучасная адукацыя – гэта адно з найважнейшых задачаў, якія стаяць перад Эўразьвязам.

аз