• Прэзыдэнт Турцыі сустракаецца ў Варшаве з польскімі ўладамі
  • 06.06.2011

Прэзыдэнт Турцыі Абдула Гуль распачаў двухдзённы афіцыйны візыт у Польшчу. Перад Бэльвэдэрам – сядзібай польскіх кіраўнікоў – прадстаўнікоў Турцыі сустрэў прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі з жонкай.

Найважнейшыя тэмы, якія падчас свайго візыту ў Варшаву хоча закрануць лідар Турцыі, гэта эканамічнае супрацоўніцтва й эўразьвязаўскія імкненьні Турцыі.

Турэцкі прэзыдэнт сустрэнецца таксама з прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам. 

Увечары прэзыдэнт Камароўскі арганізоўвае афіцыйны абед у гонар турэцкай прэзыдэнцкай пары.

аз