• Стартуе 36-ы Фэстываль польскіх мастацкіх фільмаў
  • 06.06.2011

 У Гдыні (на ўзьбярэжжы Балтыкі) пачынаецца 36-ы Фэстываль польскіх мастацкіх фільмаў.

У галоўным конкурсе будзе ўдзельнічаць 12 кінафільмаў, якія будуць змагацца за прэмію „Залатыя ільвы”.

Лешак Копэць, дырэктар гдыньскага фэстывалю падкрэсьлівае, што сёлетняе мерапрыемства ў большай ступені адкрытае на публіку.

Лешак Копэць: Вельмі цікавай ідэяй зьяўляецца павелічэньне колькасьці майстэрняў, сустрэчаў і дыскусіяў, да якіх доступ атрымае таксама публіка, а не выключна акрэдытаваныя асобы. Дастаткова купіць білет. Цыкл майстэрняў з выдатнымі польскімі рэжысэрамі пачне Анджэй Вайда ды Януш Моргернштэрн. Пазьней будуць таксама Агнешка Холянд і Кшыштаф Занусі. Будуць таксама рэжысэры сярэдняга й малодшага пакаленьняў, якія ў рамках цыклу „Як гэта зрабіць”  будуць расказваць пра асаблівасьці сваёй рэжысэрскай працы.

- сказаў дырэктар фэстывалю.

Пра свой удзел у 36-м Фэстывалі мастацкіх фільмаў у Гдыні заявілі каля 800 гасьцей, у тым ліку больш за 50 чалавек з замежжа. Цягам мінулых гадоў паказы, якія праходзілі ў рамках фэстывалю, паглядзелі ў суме каля 28 тысячаў чалавек.

Сёлета апрача конкурскай дванаццаткі, гледачы змогуць паглядзець каля 150 кінастужкаў.

аз