Больш за 4 мільярды даляраў заплаціць Індыя за амэрыканскія транспартныя самалёты C-17 Globemaster.
Рашэньне аб пакупцы 10 амэрыканскіх машынаў для індыйскіх ваенна-паветраных сілаў зацьвердзіў сёньня ўрад краіны.
Нагадваем, да гэтага часу транспартная авіяцыя Індыі выкарыстоўвала расейскія самалёты Іл -76 ды мeншыя АН- 28.
Паводле экспэртаў, Індыі патрэбна пашырэньне ня толькі эканамічнага супрацоўніцтва з ЗША, але таксама ўзмацненьне сувязей у галіне вайсковых тэхналёгій са згаданай краінаў.
аз