Тэрыторыя вакол месца катастрофы польскага ўрадавага самалёта Ту-154М агароджана, - паведаміў прэс-сакратар польскага Міністэрства замежных справаў Марцін Басацкі.
Марцін Басацкі: У бліжэйшы час мы спадзяемся, што агарожай будзе абнесеная тэрыторыя вакол месца авіякатастрофы. Гэта водгук на патрабаваньні часткі сем’яў ахвяраў. Каб пачаць гэткія крокі, польскае МЗС павінна атрымаць згоду абедзьвюх пракуратураў: польскай і расейскай. Мы атрымалі станоўчыя адказы й заканчваем працэдуры. Цяпер апошнюю згоду павінны даць улады Смаленска.
- заявіў прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі.
Грошы на ўзьнясеньне агароджы выдзяліць польскі бок з бюджэтных рэзэрваў Канцылярыі прэм’ер-міністра. Саму агароджу па даручэнні палякаў паставяць расейскія працаўнікі.
аз