• 2,5 мільёны эўра атрымалі ахвяры нацыскага рэжыму ў Польшчы
  • 07.06.2011

Амаль 2,5 мільёны эўра атрымалі ахвяры нацыскага рэжыму ў Польшчы. Фінансавую дапамогу пры пасярэдніцтве фундацыі „Польска- нямецкае паяднаньне” аказала нямецкая чыгунка. У рамках праграмы гуманітарнай дапамогі грошы атрымала каля 8 тысяч чалавек, чарговыя асобы маглі скарыстацца лячэньнем у санаторыях. Штодзённа ў фундацыю трапляе ад 50 да 100 заяваў на паездкі ў санаторыі.

Атрыманая ад нямецкай чыгункі фінансавая дапамога зьяўляецца кропляй у моры патрэбаў, бо ахвяраў нацыскага рэжыму, якія зьвяртаюцца па дапамогу, у Польшчы больш за 200 тысяч.

Ад 1953 году Нямецкая Фэдэратыўная Рэспубліка прызначыла на выплаты кампэнсацыяў і падтрымку ахвяраў нацыскага рэжыму больш за 125 мільярдаў марак, польскія ахвяры да гэтае пары атрымалі каля 2 % гэтай сумы.

кр