• „Не займайся кантрабандай”
  • 07.06.2011

Жыхары памежных мясцовасьцяў Падкарпацкага ваяводзтва атрымліваюць улёткі зь інфармацыяй пра наступствы кантрабанды, на вуліцах зьявіліся більборды, а ў радыё гучыць рэкляма на гэтую тэму. Ад наступнага тыдня пачынаецца кампанія мытнай службы з мэтаю абмежаваньня кантрабанды празь мяжу.

Да кампаніі супраць кантрабанды далучыўсяч таксама касьцёл, інфармацыйныя  плякаты паявіліся на парафяльных дошках аб’яваў.

Да акцыі польскай мытнай службы „Не займайся кантрабандай” акрамя Падкарпацкага ваяводзтва далучацца таксама Вармінска- Мазурскае, Падляскае й Люблінскія ваяводзтвы, якія мяжуюць з Украінай і Беларусьсю.

кр