• У ЗША адбудзецца паўтор сёлетняй латэрэі Green Card
  • 08.06.2011

У ЗША адбудзецца паўтор сёлетняй латэрэі Green Card. Імігранты могуць ў ёй выграць 50 тысяч візаў, якія даюць дазвол жыць у ЗША, а таксама даюць магчымасьць атрымаць амэрыканскае грамадзянства.

Паўтор неабходна правесьці ў сувязі са збоем у кампутарнай сыстэме, якая лёсавала прозьвішчы. Амэрыканскі дзярждэпаэртамэнт паведаміў, што вынікі папярэдняга лёсаваньня не зьяўляюцца справядлівымі й не адпавядаюць заканадаўству ЗША.

Латэрэя Green Card праводзіцца ў ЗША з 1994 году. У ёй могуць прымаць удзел асобы зь сярэдняй адукацыяй, якія маюць прынамсі два гады працоўнага стажу ў сваёй прафэсіі. У мінулым годзе Green Card старалася атрымаць больш за 19 мільёнаў людзей. Паўтор сёлетняга лёсаваньня адбудзецца ў ліпені.


кр