• Ізноў праблемы са Skype
  • 07.06.2011

Ва ўсім сьвеце адбыўся збой доступу да папулярнага камунікатара Skype. Апошні раз праблемы ў Skype былі 27 траўня, а перад гэтым - у сьнежні 2010 года. Да гэтага часу дакладна невядома, ці былі праблемы выкліканыя збоем у самым сэрвісе, ці сталі яны вынікам хакерскай атакі.

Спэцслужбы Расеі выказвалі занепакоенасць тым, што Skype застаецца непранікальным для іх, а Кітай дазволіў выхад Skype на свой рынак толькі на асаблівых, абмежаваных умовах.

кр