Калюмбійская паліцыя канфіскавала 14 тонаў марыхуаны, цана якой на чорным рынку складае амаль 20 мільёнаў даляраў.
Гэта вынік паліцыйнага налёту на буйную плянтацыю напаўднёвым захадзе краіны.
У вялікай цяпліцы расло 10 тысячаў расьлінаў, зь якіх можна атрымаць каля 5 тонаў зельля. А 10 тонаў гатовай упакаванай марыхуаны паліцыянты знайшлі на складзе.
З пачатку бягучага году калюмбійская паліцыя канфіскавала амаль 42 тоны згаданага наркотыку.
аз