Усё больш польскіх мужчынаў бярэ водпускі па догляду за дзіцём, сьведчаць дадзеныя дзяржаўнай Кампаніі сацыяльнага страхаваньня (ZUS).
У студзені мінулага году ў Польшчы ў такім водпуску знаходзіліся 75 польскіх мужчын, а цягам двух першых месяцаў бягучага году ўжо 3 тысячы.
Нагадваем, што ў 2012 годзе згаданы водпуск для мужчынаў будзе прадоўжаны з цяперашняга 1 тыдня да 2 тыдняў.
А польскія мужчыны задаволеныя такой магчымасьцю.
бацька: Кожны павінен паспрабаваць, прычым 2 тыдні - гэта мінімум. Думаю, што павінен быць месяц, каб магчы лепш зразумець дзіця.
Польскія мужчыны могуць узяць бацькоўскі водпуск па догляду да спаўненьня дзіцяці аднаго года.
аз