Прадстаўнік Лібіі ня ўдзельнічае ў сёньняшнім паседжаньні Арганізацыі краінаў-экспартэраў нафты (OPEC).
Паводле ранейшых заяваў, Муамара Кадафі меў прадстаўляць Омран Абукра – былы кіраўнік дзяржаўнай установы па справах энэргіі. Аднак прызначанае для прадстаўніка Лібіі месца падчас сустрэчы застаецца свабодным.
Фармальна падчас сустрэчы OPEC краіну павінен прадстаўляць міністар па пытаньнях нафты, аднак кіраўнік лібійскага ведамства адмовіўся ад сваёй пасады й перайшоў на бок паўстанцаў.
Нагадваем, да пачатку паўстаньня Лібія здабывала каля 1 мільёна 300 тысячаў барэляў нафты ў год.
аз