21 чалавек прадстануць перад судом за дапамогу іншаземцам у нелегальным атрыманьні права на месца жыхарства ў Польшчы.
Як мінімум 200 беларусаў пры дапамозе хабараў аформілі магчымасьць доўгатэрміновага знаходжаньня на тэрыторыі польскай дзяржавы.
Як паведамляе прэс-сакратар Сілескай памежнай варты Цэзары Заборскі, затрыманым інкрымінуецца ўдзел у арганізаванай злачыннай групы.
Цэзары Заборскі: Да красавіка 2011 году чальцы злачыннай групы нелегальным чынам зрабілі запрашэньні для 200 беларусаў, якія пазьней на іх падставе атрымлівалі польскія візы. Злачынства зводзілася да падачы несапраўднай інфармацыі з мэтай атрыманьня візы ў польскім консульстве. У Польшчы падчас падачы дакумэнтаў на запрашэньне чальцамі злачыннай групы ашуквалі польскіх чыноўнікаў.
- заявіў Цэзары Заборскі - прэс-сакратар Сілескай памежнай варты.
Нелегальная дзейнасьць працягвалася са студзеня 2010 году. Ініцыятарамі злачыннай практыкі была беларуска-польская сямейная пара з гораду Чэнстахова. Абвінавачаным пагражае да 10 гадоў турэмнага зьняволеньня.
аз