• Швайцарыя адмаўляецца ад АЭС
  • 09.06.2011

Ніжняя палата швайцарскага парлямэнту прыняла прапанову ўраду краіны паступова адмаўляцца ад атамнай энэргетыкі.

Гаворка ідзе пра тое, каб дазволы на будаўніцтва новых АЭС больш не выдаваліся, а пяць дзейсных рэактараў павінны быць адключаныя разам з заканчэньням тэрміна іх эксплуатацыі.

Прапанова датэрмінова выключыць рэактары не атрымала падтрымкі большасьці дэпутатаў.

Тым часам апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што большасьць швайцарцаў падтрымліваюць выключэньне рэактараў.

Раней, ад выкарыстаньня АЭС вырашылі адмовіцца ўлады Нямеччыны.

аз