• Генсак ААН: СНІД неабходна перамагчы
  • 09.06.2011

Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Пан Гі Мун заклікаў перамагчы эпідэмію ВІЧ/СНІДу да 2020 году. Генсак арганізацыі выступіў на трохдзённым саміце ААН у Нью-Ёрку, прысьвечаным барацьбе з гэтай хваробай. Пан Гі Мун падкрэсьліў, што для пасьпяховага змаганьня зь ВІЧ ды СНІДам неабходна праводзіць прафіляктыку такіх зьяваў, як рызыкоўныя сэксуальныя захаваньні, унутрывенны прыём наркотыкаў ды гандаль людзьмі для сэксуальнага выкарыстоўваньня.
Паводле дадзеных ААН, эпідэмія ВІЧ/СНІД ахапіла ў сьвеце 34 млн. чалавек. Пры гэтым палова носьбітаў віруса імунадэфіцыта чалавека ня ведаюць, што заражаны сьмяротнай хваробай. Сёньня лячэньне больш пасьпяховае, чым раней, аднак 9 млн. чалавек у сьвеце ня маюць доступу да сучасных лекаў, а сама тэрапія надалей застаецца празьмерна дарагой. Штогод ад СНІДу памірае 1 млн. 800 тыс. чалавек.
Саміт ААН арганізаваны з нагоды 30-й гадавіны выяўленьня першага выпадку заражэньня ВІЧ.  

вс