• Саміт Расея-ЭЗ
  • 09.06.2011

У расейскім Ніжнім Ноўгарадзе сёньня ўвечары пройдзе сустрэча ў вярхах Расея-Эўрапейскі Зьвяз. Сярод важнейшых пытаньняў, якія будуць закранацца на саміце, гэта ўступленьне Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю, масавае заражэньне кішэчнай палачкай насельніцтва краін Эўразьвязу, агульнаэўрапейская бясьпека ды пытаньне адмены віз для грамадзян РФ. Эўрапейскі Зьвяз будуць прадстаўляць старшыня Эўрапейскай рады Хэрман ван Рампёй ды старшыня Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу, а Расею – прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў. Паводле экспэртаў, вынікі сустрэчы ў вярхах будуць вядомыя заўтра.     

вс