Супрацоўнікі амэрыканскай паліцыі дапамаглі гусінаму сямейству перайсьці хуткасную шашу ў прыгарадзе Сіэтла. Канадзкая гусь зь пяцьцю гусянятамі выйшла на дарогу ў ранішнюю гадзіну пік. Аўтааматары, убачыўшы птушак, выклікалі супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў.
Каб птушыная сям’я засталася ў бясьпецы, паліцыянты перакрылі рух на 20 хвілін на дзьвюх палосах трасы. Супрацоўнікі паліцыі накіравалі пярнатых пешаходаў да пабочыны й сьледавалі за імі да той пары, пакуль гусі не спусьціліся з праезднай часткі.
паводле БелТА/вс