• У Менску падпісанае крэдытнае пагадненьне
  • 09.06.2011

Пагадненне аб выдзяленьні Беларусі фінансавага крэдыту са сродкаў Антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС падпісанае сёньня ў Менску.
Агульны аб’ём крэдыту складзе 3 млрд. даляраў ЗША, а паступленьне сродкаў будзе ажыцьцяўляцца траншамі на працягу трох гадоў (2011–2013 гады).Сума крэдыту сёлета складзе 1,24 млрд. даляраў. Астатняя сума будзе выдзяляцца роўнымі траншамі двойчы на год на працягу наступных двух гадоў (2012–2013).Крэдыт даецца на 10 гадоў з мараторыем на пагашэньне асноўнага доўгу тры гады. Плацяжы па крэдыце не павінны перавысіць 4,9% гадавых. Сродкі крэдыту будуць выкарыстаныя на папаўненьне міжнародных рэзэрвовых актываў і фінансаваньне дэфіцыту плацёжнага балянсу Беларусі. Як паведамлялася раней, першы транш крэдыту ў 800 млн. даляраў павінен быць пералічаны ў бліжэйшыя два тыдні, пасьля ўваходжаньня ў сілу пагадненьня аб выдзяленьні пазыкі.

БелаПАН/вс