• Павялічваецца задоўжанасьць палякаў
  • 10.06.2011

Павялічваецца задоўжанасьць палякаў: 2 млн. чалавек не вяртаюць крэдыты й пазыкі своечасова, а 80 тыс. увогуле не плацяць па даўгах. Гэта вынікае са статыстычных дадзеных Агульнапольскага рэгістру даўгоў.
Крэдыты 17% грамадзян Польшчы складаюць 50% ад іх даходаў, што зьяўляецца верхняй мяжой крэдытаздольнасьці. У каля 8% грамадзян існуюць праблемы з урэгуляваньнем бягучых выдаткаў, напрыклад, за тэлефон альбо электрычнасьць. Праблемы зь вяртаньнем пазыкаў ёсьць таксама ў фірмаў. Паводле дадзеных, каля 300 тыс. суб’ектаў гаспадараньня сплочваюць запазычанасьць несвоечасова. У гэтым сэктары сытуацыя выглядае лепш, бо год таму такіх фірм было 400 тыс.   

вс