• Расея адменіць эмбарга на эўрапейскую агародніну
  • 10.06.2011

Адной з важнейшых тэмаў саміту Расея-Эўразьвяз, які праходзіць у Ніжнім Ноўгарадзе, зьяўляецца пытаньне эмбарга на пастаўкі эўрапейскай агародніны ў Расею. У выніку перамоў бакі ўзгоднілі, што Масква адменіць забарону пасьля таго, як атрымае ад Эўрапейскага Зьвязу гарантыі бясьпекі прадуктаў не на нацыянальным узроўні, а непасрэдна ад Эўрапейскай камісіі. Пра гэта паведаміў галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка. Гарантыі будуць давацца па асобных краінах і па асобных відах прадуктаў, а пасьля атрыманьня гэтых гарантый с пацьверджанымі лябараторнымі тэстамі на канкрэтныя віды агародніны Расея ўзновіць пастаўкі, зазначыў Анішчанка.
Расея ўвяла эмбарга на імпарт агародніны з краін Эўрапейскага Зьвязу 2 чэрвеня. Паводле расейскага боку, такое рашэньне заклікана спыніць распаўсюджваньне бактэрыі кішэчнай палачкі, якая была выкрыта ў агародніне на тэрыторыі некаторых краін эўрасупольнасьці. У выніку эмбарга толькі гішпанскія сяляне трацяць штотыдзень каля 300 млн. эўра. 

вс