Для Польшчы пытаньне падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі зьяўляецца надзвычай важным, сказаў прэзыдэнт краіны Браніслаў Камароўскі на адкрыцьці Глябальнага форуму ва Ўроцлаве. На мерапрыемстве палітыкі ды інтэлектуалы праводзяць дыскусіі па важнейшых для разьвіцьця сьвету палітычных і эканамічных пытаньнях.
Паводле Камароўскага, 20 гадоў таму Польшча прайшла мірную дэмакратычную трансфармацыю й цяпер можа служыць прыкладам для іншых краін Эўропы. “У Беларусі назіраецца рэгрэс. Беларусь зьяўляецца вялікай праблемай для ўсіх людзей, якія думаюць аб свабодзе й дэмакратыі, і думаюць ня толькі ў пэрспэктыве сёньняшняга альбо заўтрашняга дня, але і ў пэрспэктыве будучыні”, сказаў Браніслаў Камароўскі.
вс