• У Галяндыі пэнсійны ўзрост будзе павышаны да 67 гадоў
  • 10.06.2011

Урад Галяндыі паінфармаваў аб дасягненьні дамоўленасьці з прафсаюзамі й працадаўцамі аб павышэньні ўзросту выхаду грамадзян на пэнсію з 65 да 67 гадоў. Такі крок мае на мэце ўзмацненьне фінансавай сытуацыі краіны, якая пагаршаецца па прычыне хуткага старэньня грамадзтва.
Павышэньне пэнсійнага ўзросту будзе праходзіць паэтапна. Да 2020 году ўзрост выхаду на пэнсію будзе павялічаны да 66 гадоў, а да 2025 – да 67-і.
Галяндыя зьяўляецца чарговай эўрапейскай краінай, у якой будзе павышаны пэнсійны ўзрост. Раней гэта зрабілі Францыя, Нямеччына ды Гішпанія.

вс