Папярэджаньне для грамадзян Беларусі, якія ў бліжэйшую нядзелю зьбіраюцца на пакупкі ў Польшчу. 12 чэрвеня ў Польшчы адзначаецца сьвята Каталіцкага касьцёлу – Пяцідзясятніца. Гэта дзяржаўнае сьвята й, згодна з законамі, вялікія крамы ды гандлёвыя цэнтры будуць зачыненыя. Такім чынам, гіпэрмаркеты, супэрмаркеты ды гандлёвыя галерэі ў бліжэйшую нядзелю працаваць ня будуць. Забарона гандлю ў дзяржаўныя сьвяты не распаўсюджваецца на аптэкі, аўтазаправачныя станцыі ды невялікія крамы.
вс