• Прынцу Філіпу - 90 гадоў
  • 10.06.2011

Мужу брытанскай каралевы Елізаветы II, герцагу Эдынбургскаму й прынцу Філіпу споўнілася 90 гадоў. У інтэрвію тэлеканалу BBC ён даў зразумець, што выходзіць на пэнсію. “Мне здаецца, што я многа зрабіў, і цяпер хачу перавесьці дыханьне”, сказаў герцаг Эдынбургскі. Прынц Філіп вядомы сваім пачуцьцём гумару, і пра прычыны адыходу на пэнсію сказаў, што “вычарпаў свой тэрмін прыдатнасьці”.
Аднак прынц Філіп праводзіць свой юбілей даволі працавіта. Учора ён прыняў удзел у вайсковым парадзе, які прайшоў з нагоды яго дня нараджэньня. Вайскоўцы адудзячыліся юбіляру 62 залпамі з гармат. А Каралеўскі манэтны двор з нагоды дня нараджэньня прынца Філіпа выпусьціў памятную 5-фунтавую манэту зь яго профілем на адным баку й профілем Елізаветы II на другім. Яна, дарэчы, маладзейшая за мужа на 5 гадоў.

вс