• Краіны NATO павялічаць дапамогу лібійскім паўстанцам
  • 11.06.2011

Краіны NATO, якія ўдзельнічаюць у вайсковай апэрацыі ў Лібіі, заявілі пра павелічэньне грашовай дапамогі лібійскім паўстанцам. У Абу-Дабі завершылася сустрэча гэтак званай кантактнай групы па пытаньнях Лібіі. Такім чынам, Італія абяцае выдзяліць на падтрымку лібійскіх паўстанцаў 500 млн. даляраў, Францыя – 420 млн, а Кувэйт – 180 млн. даляраў. Камэнтатары зьвяртаюць увагу, што Злучаныя Штаты Амэрыкі ўпершыню заклікалі саюзьнікаў з Паўночнаатлянтычнага пакту больш актыўна далучыцца да ваенных дзеяньняў у Лібіі. Сакратар абароны ЗША Робэрт Гейтс на сустрэчы міністраў абароны краін NATO ўзгадаў у гэтым кантэксьце Польшчу й Нямеччыну. Паводле неафіцыйнай інфармацыі Польскага радыё, прыняць удзел у апэрацыі ў Лібіі прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага таксама заклікаў кіраўнік ЗША Барак Абама падчас візыту ў Варшаве на пачатку чэрвеня.

вс