• Сірыйская дыктатура кідае супраць паўстанцаў танкі
  • 10.06.2011

Сірыйская армія наблізілася да гораду Джыср аль-Шугур, каб падавіць паўстаньне апанэнтаў дыктатара Асада. Некалькі дзён таму паўстанцы забілі ў гэтым горадзе 120 супрацоўнікаў апарату бясьпекі Сірыі. Джыср аль-Шугур разьмешчаны на поўначы Сірыі, недалёка ад мяжы з Турцыяй.
Танкі сірыйскай арміі знаходзяцца ўжо на ўездах у горад. Джыср аль-Шугур пакідаюць мірныя жыхары, якія баяцца крывавай помсты дыктатуры.
Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што антыўрадавыя пратэсты прайшлі ў іншых сірыйскіх гарадах.         

вс