Шыман Маджэеўскі зь мясцовасьці Вуйсьце Гарліцка (на поўдні Польшчы) атрымаў галоўную ўзнагароду „Эўропа Nostra 2011” за выключныя дасягненьні ў галіне нацыянальнай культурнай спадчыны.
Сёлета за эўрапейскую ўзнагароду змагалася 140 розных праектаў з 31 дзяржавы. Тытул „Эўропа Nostra” атрымала 27 праектаў, але галоўную ўзнагароду толькі 6: з Польшчы, Бэльгіі, Гішпаніі, два зь Вялікабрытаніі й зь Кіпру.
Узнагароды ўручаныя падчас урачыстага гала-канцэрту ў Амстэрдаме.
Польскі пераможца – Шыман Маджэеўскі- зьяўляецца каменячосам, які больш за 20 гадоў наводзіць парадак і праводзіць рэканструкцыю могілак розных веравызнаньняў у Цэнтральнай Эўропе.
Эўрапейская ўзнагарода „Эўропа Nostra” ўручаецца з 2002 году.
аз