Галоўныя палітычныя партыі ў Польшчы пачынаюць выбарчую кампанію перад восеньскімі парлямэнцкімі выбарамі ў краіне.
Сёньня ў Гданьску праходзіць канвэнцыя праўладнай Грамадзянскай плятформы (PO), на якую прыбылі 12 тысячаў прадстаўнікоў з усяе Польшчы.
Удзельнікі зьезду падводзяць вынікі 4 гадоў дзеяньня кааліцыі Грамадзянскай плятформы й Польскай сялянскай партыі (PSL) ды вызначаюць накірункі працы перад выбарамі.
У сваю чаргу апазыцыйная партыя Права й справядлівасьць (PiS) прадстаўляе свае праграмныя прапановы для маладых людзей падчас Кангрэсу маладых у Варшаве.
Падрыхтоўка да сёлетніх парлямэнцкіх выбараў, гэта галоўная тэма сёньняшняга паседжаньня Галоўнай рады Польскай сялянскай партыі (PSL). Удзельнікі сустрэчы, у прыватнасьці, прымуць выбарчы лёзунг партыі ды прадставяць сьпіс кандыдатаў да ўдзелу ў выбарах.
аз