• У Варшаве прайшоў Парад роўнасьці
  • 11.06.2011


Выкананьнем дзяржаўнага гімну ля будынку польскага Сэйму пачаўся Парад роўнасьці ў польскай сталіцы. Пазьней удзельнікі мерапрыемства прайшлі па вуліцах Варшавы на Банкаўскі пляц.

Удзельнікі шэсьця патрабавалі прыняцьця закону, які юрыдычна вырашыць праблемы гомасэксуальных параў, і ўвядзеньня ў польскія школы нэйтральнай адукацыі, датычнай сэксуальнасьці чалавека.

Некалькі тысячаў удзельнікаў Параду роўнасьці нейкі час суправаджала маніфэстацыя некалькіх дзясяткаў праціўнікаў гомасэксуальных асяродзьдзяў.

аз