Ужо саракавы раз у эфіры Першай праграмы грамадзкага Польскага радыё стартавала штогадовага праграма “Лета з радыё”.
Гэта адна з найбольш папулярных у краіне радыёперадачаў, у якой шмат новых летніх гітоў, цікавай і карыснай інфармацыі ды гумару. Штогод журналісты перадачы ствараюць у эфіры непаўторны клімат, а таксама наведваюць розныя польскія гарады з канцэртамі, на якіх выступаюць зоркі польскай музычнай сцэны.
У суботу ў рамках Агульнапольскага фэстывалю польскай песьні ў Аполі прайшоў інаўгурацыйны канцэрт летняй перадачы Польскага радыё.
Талісмaнам сёлетняй перадачы зьяўляецца плюшавая цацка - жоўты вожык.
аз