• Лідар Аль-Кайды ва Ўсходняй Афрыцы забіты
  • 12.06.2011

Фазул Абдулa Махамэд - кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Кайда ва Ўсходняй Афрыцы - забіты 8 чэрвеня ў Магадзiшу.

Пра гэта паведаміў высокапастаўлены супрацоўнік службы нацыянальнай бясьпекі Самалi.

Фазул Махамэд абвінавачваўся ў арганізацыі шэрагу тэрактаў, між іншым, у нападах на пасольствы ЗША ў Найробі й Дар-эс-Саламе, у выніку якіх загінулі 224 чалавекі, а таксама ў выбухах у гатэлі “Paradis” у Кэніі ў 2002 годзе, у выніку якога загінулі прынамсі 16 чалавек, 80 былі параненыя.

аз