• Сырыйскія войскі занялі Джыср-эш-Шугур
  • 13.06.2011

Урадавыя войскі Сырыі занялі ў нядзелю горад Джыср-эш-Шугур у паўночна-ўсходняй частцы краіны, які да гэтай пары заставаўся пад кантролем антыўрадавых паўстанцаў.
 
Паведамляецца, што войскі пад камандаваньнем брата прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, пры падтрымцы верталётаў і танкаў, занялі горад з двух бакоў.

Паводле афіцыйнага Дамаску, загінуў адзін вайсковец і дзьве невядомыя, ўзброеныя асобы.

Цягам мінулага тыдня, уцякаючы ад урадавых войскаў, больш за 5 тысяч сырыйцаў перасеклі мяжу з Турцыяй.

аз