Савет брытанскага горада Болтан разглядае магчымасьць трансьляваньня па інтэрнэце пахавальных цырымоніяў. Паводле згаданага праекту, сям’я й сябры памёрлага змогуць зайсьці на адпаведную старонку ды віртуальным чынам прыняць удзел жалобнай падзеі.
Савет гораду плянуе таксама адчыніць электронную кнігу памяці ды пашырыць трансляцыю жалобных мерапрыемстваў на цырымонію на могілках ды ў крэматорыі. Перад канчатковым рашэньнем уладаў пройдуць грамадзкія кансультацыі.
аз