• Расейскія пажарнікі змагаюцца з пажарамі ў Сібіры
  • 14.06.2011

37 тысячаў гектараў лясоў у Сібіры ахoплены пажарамі. З-за гэтага ў раёнах Краснаярска ды Іркуцка ўведзена становішча надзвычайнай пажарнай небясьпекі.

Паводле экспэртаў, сёлета інтэнсіўнасьць пажараў удвая большая чым летась. Нагадваем, у 2010 годзе расейцы цягам некалькіх месяцаў не маглі патушыць буйных пажараў, у выніку якіх згарэла некалькі вёскаў, а над Масквой цягам некалькіх тыдняў утрымліваўся густы дым з навакольных тарфянікаў.

Цяпер найбольш складаная пажарная сытуацыя назіраецца на тэрыторыі Сібірскай фэдэральнай акругі.

аз