• Чарговы землятрус у горадзе Крайстчэрч у Новай Заляндыі
  • 13.06.2011

У новазэляндзкім горадзе Крайстчэрч здарыўся чарговы землятрус. І хоць штуршкі ня былі настолькі моцныя, як чатыры месяцы таму, аднак месцовыя жыхары адрэагавалі на стыхію вельмі нэрвова.

Сіла першага штуршка склала 5,2 бала па шкале Рыхтэра, другога, які здарыўся 20 хвілінаў пазьней  – 6 балаў. Ёсьць параненыя. У некалькіх месцах гораду няма доступу да пітной вады ды электрычнасьці. Інфармацыя пра сьмяротныя ахвяры на дадзены момант адстунічаюць.

Нагадваем, у выніку землятрусу сілаю ў 6,3 балы ў горадзе Крайстчэрч чатыры месяцы таму загінуў 181 чалавек.

аз