• Леха Валэнса шпіталізаваны з-за запаленьня лёгкіх
  • 13.06.2011

Былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса хварэе запаленьнем лёгкіх, - паведаміў журналістам віцэ-дырэктар Унівэрсытэцкага клінічнага цэнтру ў Гданьску Тадэвуш Янджэйчык.

Арганізм пацыента аслаблены, у яго высокая тэмпэратура. Лекары праводзяць дадатковыя аналізы, каб вызначыць, якім антыбіётыкам лячыць былога прэзыдэнта.

У ацэнцы лекараў, знаходжаньне Валэнсы ў шпіталі можа працягнуцца нават да трох тыдняў.

аз