• Палякі ў Летуве абскардзілі новы адукацыйны закон
  • 13.06.2011

Дэпутаты Выбарчай акцыі палякаў у Летуве перадалі скаргу ў офіс Праваабаронцы роўных магчымасьцяў і Праваабаронцы правоў дзіцяці на новы адукацыйны закон краіны.

Яны патрабуюць, каб дзяржаўныя ўстановы праверылі, ці адзін з пунктаў новага закону, які датычыць аптымалізацыі колькасьці школаў у Летуве, не парушае прынцыпаў роўных правоў і правоў дзіцяці.

Паводле закону, калі на тэрыторыі адной адміністрацыйнай адзінкі дзейнічаюць дзьве школы - польская й летувіская, то ў выпадку адсутнасьці дастатковай колькасьці вучняў у першую чаргу будзе зачыненая польская ўстанова адукацыі.

Прадстаўнікі Выбарчай акцыі палякаў у Летуве лічаць, што гэта парушае правы вучня, які, пачаўшы адукацыю на польскай мове, ня зможа яе закончыць на той жа ў выпадку закрыцьця польскай школы.

Польская арганізацыя павінна атрымаць адказ на пытаньні цягам бліжэйшага месяца.

аз