Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Богдан Кліх і амбасадар ЗША ў Польшчы Лі Файнштайн падпісалі мэмарандум па справе супрацы паветраных сілаў абедзьвюх краінаў.
Дакумэнт меў быць заключаны падчас нядаўнага візыту прэзыдэнта Барака Абамы ў Польшчу, але абодвум баком не ўдалося тады абмеркаваць усіх неабходных пытаньняў.
Згодна з дамовай, з 2013 году амэрыканскія самалёты (разам з экіпажамі й тэхнічным пэрсаналам) будуць часова дысьлякавацца ў Польшчы. Падрабязны зьмест дакумэнту Польшча й ЗША дапрацуюць у будучым годзе.
аз