Пацьверджаны трэці выпадак заражэньня небяспечным відам кішэчнай палачкі (EHEC) у Польшчы.
68-гадовая жыхарка Гіжыцка з рэгіёну Мазуры заражана тым жа самым відам бактэрыі, які ў адной Нямеччыне прывёў да сьмерці 34 чалавек, - пацьвердзілі ў Ваяводзкай санітарна-эпідэміялягічнай службе ў Ольштыне.
Захварэў таксама 7-гадовы хлопчых, братам якога апекавалася жыхарка Гіжыцка.
Нагадаем, да гэтай пары ў Польшчы пацьверджаны тры выпадкі інфэкцыі, у тым ліку два на Варміі й Мазурах.
аз