Крызыс у Беларусі пачаў закранаць звычайных грамадзянаў згаданай краіны, - такім чынам сытуацыю на польска-беларускай мяжы скамэнтаваў дэпутат кіруючай партыі «Грамадзянская плятформа» й віцэ-старшыня Камісіі замежных справаў Сэйму Польшчы Робэрт Тышкевіч.
Нагадваем, некалькі соцен беларускіх кіроўцаў пратэставалі на КПП „Брузгі” супраць абмежаваньняў на вываз за межы Мытнага саюза паліва, цыгарэтаў ды іншых тавараў.
Робэрт Тышкевіч: Беларусь знаходзіцца ў сур’ёзным крызысе. Упершыню здарылася інтэрвэнцыя беларускай міліцыі на памежным пераходзе. Гэта, перш за ўсё, сьведчыць пра тое, што эканамічны крызыс у Беларусі закранае звычайных грамадзянаў. Да гэтага часу беларуская анахранічная эканоміка нейкім чынам спраўляляся з сымптомамі крызысу.
- сказаў віцэ-старшыня Камісіі замежных справаў Сэйму Польшчы Робэрт Тышкевіч. Паводле яго словаў, калі сытуацыя ў Беларусі будзе надалей разьвівацца ў такім напрамку, то Польшча павінна падрыхтавацца да аказаньня эканамічнай і гуманітарнай дапамогі беларусам.
Нагадваем, беларуская міліцыя жорстка разагнала дэманстрантаў з прымяненьнем сьлёзацечнага газу. Больш за 10 чалавек затрыманыя.
аз